Старонка:Драматычныя паэмы. Міхась Клімковіч.pdf/9

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ГІСТАРЫЧНЫЯ ТВОРЫ М. КЛІМКОВІЧА

Міхась Клімковіч працуе ў нашай літаратуры ў галіне драматургіі, прозы, паэзіі і крытыкі. Аднак, можна сказаць амаль беспамылкова, што яго прызванне — драматургія, і ў гэтай галіне пісьменнік дабіўся найбольшых поспехаў.

Першая п’еса Міхася Клімковіча «Кацярына Жарнасек», якую аўтар назваў драматычнай паэмай, была напісана ў 1937 годзе. З таго часу пісьменнік і працуе галоўным чынам у галіне драматургіі. Услед за драматычнай паэмай «Кацярына Жарнасек» з-пад яго пяра вышлі «Ноч перад выбарамі» (п’еса ў адным акце, напісаная ў 1938 годзе), «Лішні білет» (дзве сцэны з жыцця беларускага пагранічча, напісаныя таксама ў 1938 годзе), «На віленскм шляху» (драматычны абразок з дзіцячых год Т. Г. Шэўчэнкі, напісаны ў пачатку 1939 года) і «Апошняя ноч на хутары» (опернае лібрэта, напісанае ў 1940 годзе).

Пасля гэтых рэчаў, пераважна так званага малога жанра, Міхась Клімковіч у 1941–1943 гадах піша на гістарычную тэму п’есу «Адплата». У тым-жа 1943 годзе ён аднаўляе страчанае ў часе вайны опернае лібрэта «Кастусь Каліноўскі». Услед за гэтым пісьменнік прыступае да работы над драматычнай трылогіяй «Георгій Скарына», першая частка якой закончана ў 1945 годзе, а другая — у 1946 годзе. У 1947 годзе Міхась Клімковіч напісаў гістарычную п’есу «Уся ўлада Советам!» і цяпер працуе над трэцяй часткай трылогіі «Георгій Скарына».

Як відаць з пералічанага, асноўная частка твораў Міхася Клімковіча і самыя грунтоўныя з іх напісаны на гістарычную тэматыку. Пры гэтым не цяжка заўважыць, што драматурга найбольш цікавяць два перыяды нашай гісторыі — першая палова і сярэдзіна ХVІ стагоддзя, якім прысвечана, па сутнасці, пяць п’ес (тры часткі трылогіі «Георгій Скарына» і п’есы «Адплата» і «Кацярына Жарнасек»), і першая палова і сярэдзіна ХІХ стагоддзя, некаторыя моманты з якіх Міхась Клімковіч імкнуўся адлюстраваць у творах «Кастусь Каліноўскі» і «На віленскім шляху».

Гэты выбар у творчасці пісьменніка не выпадковы. Як першы, так і другі азначаныя перыяды гісторыі Беларусі вызначаюцца вялікімі гістарычнымі падзеямі. У пачатку і сярэдзіне ХVІ стагоддзя з аднаго боку ішла жорсткая класавая барацьба паміж сялянствам і панамі-феадаламі, а з другога — нацыянальнае змаганне супроць апалячвання і акаталічвання беларускага народа польскімі магнатамі і каталіцкім духавенствам. Гэтая барацьба вылівалася ў сялянскія паўстанні, выклікала так званы казацкі