Старонка:Драматычныя паэмы. Міхась Клімковіч.pdf/82

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Тут трэба тонкі густ і добры вопыт.
Вось гэта, можа? (Спрабуе.) Гм… Крышачку кісліць.
Наш цэзар можа уявіць, што мы знарок
Падсунулі яму кісьляціны, каб пасмяяцца
З яго вяселля, з жонкі, і тады
Ты пападзеш ў давільню вінаграда
І ператворышся у жмых.
Джакобе.
Пры чым тут я, ублюдак Бакха?
Ты выбіраў віно, ты й падстаўляй кумпяк
Пад бот яго.
Джузепе.
Э, не! Ён знае, чым мяне настрашыць:
Ён будзе біць цябе, каб я баяўся.
А дай-тка мне, Джакобе, смажаніны,
Каб ведаць, як яна густуе
З віном вось гэтым.
Джакобе.
Скажы прасцей, п’янчуга, закусіць патрэбна.
Закусіш і каршнём. Ой, пападзе табе!
Джузепе.
Мне?! Хацеў-бы я пабачыць, хто
Адважыцца чапіць мяне, смялейшага між браво!
О, я яму-б усё горла перагрыз вось так…

(Ён хапае смажаніну з верцелам і, апякаючыся, грызе яе).

Джакобе.
Кінь смажаніну, каплун!
Джузепе.
Я смажаніну ўзяў?! Глядзі ты!
У парыве гневу нават не заўважыў.
Джакобе.
Чаму-ж, калі ты не заўважыў, камень не ўгрызнуў?
Джузепе
А я аднойчы грыз і камень, у саборы
Святога Марка, у Венецыі.
Джакобе.
Мані, мані, стары манюка, бо з маны
Падаткаў не бяруць.
Джузепе.
Хто, я маню?
Клянуся Хрыстафорам! Справа так была:
Аднойчы камандор ахвотнікаў паклікаў
Пайсці ў Венецыю, ў сабор святога Марка,
Прыстукнуць варту для парадку і забраць
Што знойдзецца. Хто-ж самы смелы?

Вядома я. Двух малайцоў угаварыў я