Старонка:Драматычныя паэмы. Міхась Клімковіч.pdf/71

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Георгій.
За зорку ў той начы, за першы
Універсітэт, які нам стаў калыскай,
За чалавека ў ім, які падняў пакроў Ізіды,
Даў заглянуць у бездань чалавечых ведаў,
Нам крыллі адрасоў, каб мы у свет ляцелі,
За нашага прафесара, калегі!

(Усе ўсталі і выпілі).

Глагоўскі.
Доміне Францышак! З асаблівым
Замілаваннем да цябе звяртаю слова,
Ўлюбёны вучань мой. Не крыўдзіцеся, дру́гі,
Ён быў між вас, як месяц, паміж зорак.
Як сонца промень — розумам,
І працай, як пчала.
Палёту дум яго быў цесны наш убогі
Універсітэт.
І талент гэтакі зарыць — злачынства.
Ў імя таго,
Хто даў табе твой розум,
Упартасць і узнёсласць дум, —
Ідзі вучыцца далей.
Георгій.
Мне даў іх мой народ гаротны.
Ў імя яго
Гатоў пайсці вучыцца на край свету.
Але куды ісці, настаўнік мой?
Глагоўскі.
Ідзі ў Італію, у Падую. Між Акадэмій свету
Яна за ўсіх слаўнейшая, Францышак.
Там розуму мужы свяцільнікам навукі
Ноч догматаў сляпых і непарушных
Сумелі разагнаць.
Георгій.
Пайду, настаўнік мой.
Глагоўскі.
Дай абніму цябе, сын мой. Я ведаў,
Што сэрца ты мне ўзрадуеш
Адказам толькі гэткім.

(Яны горача абняліся і пацалаваліся тройчы).

Товій.
Асмелюся напомніць, пан Францышак,
Што засталася ў Вільні нейкая Ізольда,
Якая ўсе чаканкі з’ела на Трыстана.
Студэнты.
Э-э, Францышак! За табой такога

Не ведалі на’т мы — бліжэйшыя сябры.