Старонка:Драматычныя паэмы. Міхась Клімковіч.pdf/44

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Дарота.
Не, пан Балінскі з замку прыходзіць позна.
А што?
Адвернік.
Ды мне мае задворныя сяляне
Прыпёрлі сома.
Хачу прыслаць яго ў дарунак
Вам, матухна,
І лекару іх каралеўскай міласці,
Каб толькі перад ім не патаілі,
Што гэта я прыслаў.
Дарота.
Патрэба ёсць да лекара?
Адвернік.
Ды не! Здароў я, матухна,
Дай бог яшчэ такога
Здароўя тым, хто маладзей мяне.
А проста так, з пашаны
Да вас і лекара іх міласці. Як кажуць:
Закінь наперад, знойдзеш ззаду.

(Уваходзіць Маргарыта).

Маргарыта.
Мама, я не разумею… Ах, добры вечар!
Дарота.
Тут разумець не трэба, трэба слухаць!
Ідзі!
Адвернік.
Дазвольце мне ўступіцца, каб суровасць маці
Зманіць на ласку, панна Маргарыта. Калі
Прагневала яна вас, пані, за яе прашу я.
Дарота.
І не прасіце, пан Адвернік. Заляцаўся
Георгій, сын Скарынін, з Полацка.
Купец багаты, разумны, малады…
Адвернік.
Скарын я ведаю, паважная сям’я.
Здаецца толькі мне, —
Стары суроў і скуп,
А маладыя — ветрагоны. Ну і што?
Дарота.
І я вагалася, але амаль што дала згоду.
Адвернік.
А-ей… Жанчына вы разумная, ад вас
Не спадзяваўся я такой паспешкі. Кажуць,
Георгій — крыху блазан боскі.
Купец з яго не будзе. Покуль бацька жыў,

Яшчэ так-сяк, а як аддзеліць…