Старонка:Драматычныя паэмы. Міхась Клімковіч.pdf/304

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Развенчывай, ці твой папоўскі лоб
Руччом крывавым забруіцца!
Кацярына (да Рыгора).
Чуў ты сэрцам, журавелька,
Ды маю нядолю,
Клікаў, клікаў мяне ў вырай
Крыкам, поўным болю.
Не ўзнялася я, і хмары
Абляглі навокал —
І з табой нас паланілі,
Мой бяздольны сокал!
Каб мне рукі закавалі,
Ланцугі-б я рвала,
Каб укінулі ў падвалы —
Я-б муры ламала.
Чым і як мяне звязалі?
Я не бачу путаў.
Дзе шукаць мне абароны
Ад ліхой пакуты?
Памажыце, добры людзі,
Супроць воўчай зграі.
Век за вас маліцца буду,
Ўсё аддам, што маю.

(У народзе ўвесь час нарастае абурэнне, гул галасоў. Нарэшце прарываюцца словы).

Дык што-ж маўчыце вы, суседзі?
Пажылы селянін.
Панок, патрэбна перагледзець
Увесь закон і адшукаць ратунак.
Дзед Ахрэм.
Не можна-ж так, жывым абманам
У дзень і пры людзях чыніць такі рабунак.
Ды гэткім гвалтам нечуваным!
Селянін.
А пану што? яму баліць ці што?
2-гі селянін.
Хутчэй ты літасць вымаліш у звера.
3-ці селянін.
Мы для яго не людзі, а нішто.
Першы селянін.
Што адказаў суддзя на скаргу аб памеру?
Дзе нашы хадакі?
Селянін.
Сядзяць у замку ў казні.
Я бачыў сам — вялі к дваровай лазні!
Першы селянін.

На скаргу шчырую нам учыніў наругу?