Старонка:Драматычныя паэмы. Міхась Клімковіч.pdf/302

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Суддзя.
Твой бацька быў нявольнік пана Дулі.
Рыгор.
Ён бацькам мне не быў. А да таго-ж мінулі
Тры даўнасці, калі мая матуля
Па смерці Янука пайшла назад
К сваім бацькам.
Суддзя.
А сведкі ёсць на гэта?
Агата.
Магу пасведчыць цэлым светам!
І нават войт — навошта гад,
А тут і ён не стане лгаць у вочы.
Войт.
Вось, пан суддзя, які язык жаночы.
За «будзь здароў» — аблае і абразіць,
Хоць ты вазьмі і кінь паслугі князю.
Прасіў-бы пакараць брахліўку за знявагу,
А што да справы, то гатоў прысягу
Я даць, што гэты пан прыходзіў
Ка мне і мне даўным-даўно даводзіў
Аб іх падданстве, толькі наказаў,
Каб ім у вушы я не ўводзіў,
Бо той вірутнік збег-бы к казакам.
Кацярына.
Рыгорка мой, што кажа гэты злодзей,
Ён топіць нас. Ратуйце, людзі!
Рыгор.
Стой!
Стой, Кацярына! Поп Гаўрыла,
Яна, калісь, на споведзі адкрыла
Табе…
Поп.
Не помню, мілы мой.
Рыгор.
А што падлогу ў цэркві мыла?
Поп.
О, гэта помню, быў аброк.
Рыгор.
За што?
Поп.
Не помню, галубок…
Сяляне.
Эй, поп Гаўрыла, поп Гаўрыла,
А ці ты ксёндз, а ці-ж ты пан,
Каб так тапіць уласных прыхажан
І лезці пану ў зад без мыла?

Яны к табе прышлі за дапамогай.