Старонка:Драматычныя паэмы. Міхась Клімковіч.pdf/295

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Запяе ён, запяе
Хоць адзін — ды хорам.
Дзяк (вылузаўся з натоўпу).
А я тут і ўжо глынуў…
Поп, ну й хмельна-ж піва!
Я і кніжкі прыцягнуў,
Запісаў, хоць крыва,
Ды выразна, быццам боб
Пасадзіў ў радочкі.
Казакі.
Ну, здавайся, бацька-поп,
Поп.
Здаўся, галубочкі.

(Маладыя, поп, дзяк, Агата, Прузына і іншыя ідуць у капліцу — пачынаецца вянчанне).

З’ЯВА VII

1-шы казак.
Што-ж глядзець на сівы мох
Старэнькай капліцы?
Запявай, ці што, Цімох,
Падыграй-тка, Грыцю.
Казацкі хор.
Тэрэн в полю, тэрэн в полю
Піду поколышу,
На кого-ж я, товарышу,
Цю дзівчыну лышу.
— Ой, на мэнэ, товарышу,
На мэнэ, на мэнэ.
Буду-ж іі шануваты
Шчэ й лучшэ від тэбэ.
— Доглянь, доглянь, товарышу,
Доглянь моей дзівкы,
Як до дому повэрнуся,
Нап’емся горылкы!
Казак з війска повэртае,
Вступае дохаты, —
Малэ дыця, нэвелычке
Вчицься рачкуваты,
— Бодай тэбэ, товарышу,
Лыхая годына!
Дэ це взялась у дзівчыны
Малэнька дытына?
— З коня впаду, з коня впадў,
Впаду — нэ заб’юся.
Як погляну на дзівчыну,

Слезамы заллюся!