Старонка:Драматычныя паэмы. Міхась Клімковіч.pdf/294

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Не чыніце благаты:
Ў адказ пападзеце.
1-шы казак.
А хто-б людцам дапамог?
Поп.
Таму бог паможа.
1-шы казак.
Ну, тады нам каваля
Звянчай словам божым.
Поп.
Трэба ў пана запытаць.
1-шы казак.
Ён-жа не прыгонны.
Поп.
Загадаў пан.
1-шы казак.
Загадаць
Мог ён беззаконна.
2-гі казак.
Эт, ды што тут гаварыць,
Знай, папова бруха
Чорт з сямі аўчын пашыў, —
Яно к слову глуха.
Вось што, попік, бацька наш,
Павянчай Рыгора,
Ці чытай той «айчанаш»,
Што на смерць гавораць.
Стары казак Юхым.
Хочаш, бацька залаты?
Хоць ён, праўда, не святы,
А грахі замоліць,
З ім і ў цэркву, і ў сваты,
І не хібіш, браце, ты
Анідзе, ніколі.
1-шы казак.
Тут даецца ца выбор:
Ці няхай лікуе,
Ці на сметнік ў божы двор
Цягні алілую.
Поп.
Зазлуецца пан, людцы,
Птушка-ж я малая.
Вы-б паехалі ў Стаўцы
Да айца Ісая,
Там і дзяк ёсць, а ў мяне
Як на зло дзяк хворы.
1-шы казак.

Ну, гарэлкі як глыне,