Старонка:Драматычныя паэмы. Міхась Клімковіч.pdf/290

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Расціраў па твару…
Кр-ру, кр-ру, кр-ру!

(Абодва смяюцца, схапіліся за рукі, нават перакруціліся, але блізка людзі — кінулі рукі, толькі на тварах узбуджанасць, сіла і лёгкі смутак).

Рыгор.
Не, без смеху, добра журкам:
Бяруць лётам мілі.
Не дадумаліся людзі —
Крылляў не зрабілі.
Можа некалі і зробяць,
Бо спрадвеку-ж мараць.
А нядрэнна-б на хмурынцы,
Вось на той у пары
Сесці поплеч, звесіць ножкі, —
Мякка, бы ў пярыне, —
І паплыць нябесным тропам
Проста на Ўкраіну.
Кацярына.
Паплывем, Рыгор?
Рыгор.
А як-жа?
Ці-ж паддацца пану?
Не так страшны чорт — дарога,
Як намалявана.
На труслівага-ж сабакі
З кожнай падваротні,
Хоць ідзе, здаецца, ціха
Па сялу гаротнік.
Ну, а смелы пад мярлогай
Пройдзе непачуты.
З богам, Каця, у дарогу
Ад няволі лютай!
Кацярына.
У дарогу? Як-жа маці?
Яна-ж гадавала
І з дачкі любімай, Каці,
Вочак не спускала.
Як табе дачка аддзячыць
За твой хлеб сягоння?
Кій у рукі і жабрачыць
Пойдзеш падваконнем…
Рыгор.
Што-ж ты зробіш? Мая маці
Не у лепшым стане.
Два гады перачакаці
Сілы ім дастане,

А пасля — казацкай чайкай