Старонка:Драматычныя паэмы. Міхась Клімковіч.pdf/289

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная



АКТ ІІІ

Месца першай дзеі, толькі ўдзень. Усё заліта гарачым жнівеньскім сонцам. На сцэне адна Кацярына ў шлюбным убранні. Аднак па тым, што там-сям мільгане чалавечая постаць, па тым, што ў капліцы чуваць ціхі гоман і нават нехта асцярожненька паспрабаваў звон, адчуваецца напружанае чаканне нечага. Гэта адбіваецца ў музыцы. У часе музычных пауз чуваць, як дзесьці далёка ў небе, над прырэчнымі балотамі (звонка і мякка ў адзін і той-жа час), курлыкае журавель. Пачула Кацярына гэта курлыканне і пацягнулася душой да яго, запела.

З’ЯВА І

Кацярына (спявае).
Ў небе сінім журавелькі,
Летучы ў пуць дальні,
Роняць, роняць на зямельку
Крык свой развітальны:
Кур, кур, кур!
Перад вамі ў светлых далях
Сонцам шлях заліты,
Ды чаму-ж заўсёды жалем
Крык ваш апавіты?
Кур, кур, кур!
Ці занылі над хацінкай
Сэрцайкі журбою,
Ці пазвалі сірацінку
Ў вырай за сабою?
Кур, кур, кур!
О, з якой-бы песняй шчырай,
Каб я крылцы мела,
Паміж вас у светлы вырай
Птушкай паляцела-б!
Кур, кур, кур!

З’ЯВА ІІ

Рыгор (з’яўляецца нечакана і, падрабляючыся, знарок пяе).
І стаяў-бы твой Рыгорка,
Пазіраў на хмару

І слязінку горка-горка