Старонка:Драматычныя паэмы. Міхась Клімковіч.pdf/282

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Вымагае аб’еднання
Душ і зброі.
Капуста.
Не вызнання!
Ксёндз.
Ён вядзе на стан маскоўскі
За штандарам каталіцкім
Свае войскі.
Капуста.
Ён баіцца,
Што схізматык будзе біцца
Не на поўную сякеру?
Не, мой ойча, тут не вера —
Вырашаюць прывілеі,
Дзе каму найлепей, дружа.
Цар Іван баяр падужаў —
Стаў трапаць іх на кудзелю,
Толькі пыл кругом курыцца.
Смерці-ж кожны пабаіцца —
І бягуць ў край каталіцкі.
Так ці не?
Ксёндз.
Хай так.
Капуста.
У нас-жа
Шляхта — верхні слой ў народзе;
Дуля мой хай «вэто» скажа —
Сойм ратунку не знаходзе,
Для паноў яно не блага.
І хаця дакучыць звяга
І разбэшчанасць часамі,
Усё-ж ў Маскве, судзіце самі,
Нам не лепш, а горш жылося-б,
І калі-б тут уляглося
Аб вызнанні вер пытанне,
Вось было-б і аб’еднанне.
Мы ў царкве, а вы ў касцеле.
Пан суддзя, вы-б як глядзелі?
Суддзя.
Усё-ж, пан Ян, ксёндз праўду кажа.
Ўзяць Маскву…
Капуста.
Не сіла наша.
За спіной Масквы раздолле —
Горы, стэпы і прыволле,
Абаперці ёсць дзе спіну,
Ёсць дзе выламаць дубіну,

Размахнуцца у прасторы —