Старонка:Драматычныя паэмы. Міхась Клімковіч.pdf/263

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная


З’ЯВА ХХІ

Уваходзяць князь Капуста, пан Бобаецкі, яго пісар, Адам і Ясь.

Князь Капуста.
Вось, пан суддзя, пан пісар, ваш пакой.
Памыцца, Ясь!
Суддзя.
Крынічнаю вадой.
Ясь.
Ў хвіліну, пан суддзя.

(Выходзіць і праз нейкі час варочаецца з вадой, дзяўчына за ім нясе рушнікі).

Князь Капуста (да Адама).
Абед гатоў?
Адам.
Гатоў напэўна: кухар наш старанны.
Суддзя.
Не, князь Капуста, есці надта рана.
Я дзецкага паслаў учора — мужыкоў,
Што скардзіліся мне, у двор прывесці.
Раней іх справы разбяром,
А потым будзем піць, і есці,
І адчуваць сябе гасцём!
Князь Капуста.
Як воліць, пан суддзя.
Гатоў заўжды к паслугам:
Што скажаце — спаўняць, такі загад даў слугам
І буду вельмі рад, калі звычай старынны
Я выканаць змагу, прыняўшы вас гасцінна.

(Суддзя і пісар ідуць у пакой, за імі князь Капуста. Аднак яго спыняе Адам).

З’ЯВА ХХІІ

Адам.
Князь, што гасцям затрыманым сказаць?
Капуста.
Да д’ябла ўсіх паслаць!
Адам.
Узяўшы мыт, ці проста так без мыта?
Капуста.
Не, мыт узяць!
Адам.
Мне войт казаў… нібыта…
Капуста.
Нібыта што?
Адам.

Ды госці нашы — юды: