Старонка:Драматычныя паэмы. Міхась Клімковіч.pdf/260

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Палюбіць яго. А грошы
Вы любілі.
Пан Заенчкоўскі (засмучона).
Дзякуй, дочка!
Стаў і бацька нехарошы.
Ядзя.
Ах, пакіньце! Я сыночка
Нараджу сабе малога,
І не трэба мне нікога!

(З песняй — па ўсходках узбягае на другі паверх і знікае за дзявярыма свайго пакоя. Чуваць толькі):

„Moje dziecko śpi we złocie.

A koteczek śpi przy płocke.“

З’ЯВА ХV

Ксёндз правёў вачыма стройны стан княгіні, але зараз-жа вочы ўніз, і ўдвух з Заенчоўскім па-старыкоўску падымаюцца па сходках за княгіняй.

Ксёндз (з дакорам).
Збалавалі вы дачушку,
Ўзгадавалі непаслушку.
Пан Заенчкоўскі.
Хто дзяцей сваіх балуе,
Той пятлю сабе рыхтуе.
Ксёндз.
Ды яно к таму выходзе:
Мондры поляк, ды па шкодзе.
(Выходзяць.)

З’ЯВА ХVІ

Уладзік увайшоў з двара. Атаман вышаў па сходцы з вежы.

Атаман.
Правёў ты Ахрэма?
Уладзік.
Ў канец падзямелля.
Атаман.
Стары не заблудзіць?
Уладзік.
Ды не, атамане.
Атаман (кідае яму шнур).
Тады гэты шнур
Да гарматнага зелля,
Што ў бочцы ў падсценні
Ляжыць закапаным,

Прыторкні паціху…

(Абодва зніклі.)