Старонка:Драматычныя паэмы. Міхась Клімковіч.pdf/247

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

У гэтым сэрцы, высахшым ад гора.
Адам.
Не я, а ты
Пра кроў тут марыла сама,
Ды, ведзьма, да яе дарвешся ты не скора,
А мо’ й ніколі. Пану давядуць
Аб тым тваім намеры, —
І чарвякі магільныя з’ядуць
Цябе хутчэй, чым падзямелля дзверы
Расчыняцца, каб выпусціць цябе на волю.
Марына.
Ты давядзеш?
Адам.
Не меў яшчэ клапот!
Па мне хай выдахне увесь баярскі род,
Абы мяне пакінулі ў спакоі.
Я-ж не давёў, як клікнуў князь назад
Цябе, былую мамку, хоць і ведаў,
Што князь пакаецца і пракляне стократ
Пару, з якой ідзеш за князем следам
І торыш пуць пагібелі і бедам.
Дарэмна хвалішся. Бярэ напэўна жах,
Што князь… (з націскам) як не п’яны і як не спіць, вядома…
Шчаўком заб’е цябе,
і здохнеш без крыжа,
Як ведзьма дзе-небудзь пад дзерцю буралома.
Марына.
Як не п’яны і не сонны? ха-ха-ха…
Гарэлка, сон і смерць — бы родныя браты,
Бы дзеці аднаго смяротнага граха…
Адам.
Чацвертая да іх — напэўна будзеш ты!
Марына.
О, не! патрэбна весялосць
І прыгажосць, каб стаць у пару ім;
Каб сон і смерць парвалі маладосць
І прагнасць да жыцця, якое йдзе на ўздым,
Якое хмельны хмель у золата заліў;
Каб не вячэрнюю, а раннюю зару
Рабінавая ноч вужакай абвіла,
Каб чалавек, як воўк сівы, завыў,
Задраўшы голаў угару,
Адкуль адчай, пустэча, мгла…
Адам.
Даволі выць, карга! Сам Ірад каб васкрос

І ведаў, што Хрыстос