Старонка:Драматычныя паэмы. Міхась Клімковіч.pdf/245

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Зчаць адно усе павінны —
Ты гайдук, а я княгіня.

(Пайшла з песняй).

Czy-ż to wszystkie kwitną sady,
Co się rozpuszczały?
Wszystkie-ż serca biorą šluby,
Co się pokochały?
Płynie czółno malowane,
Pos̀ród morza tonie,
Brzegilm idze ukochana,
Załamuje dłonie.

(Апошнія словы песні чуваць ужо з-за сцэны. Разам з княгіняю выходзіць Ясь. З цемры выходзіць Марына).

З’ЯВА VI

Марына.
Ногі пухнуць, сэрца стыне,
Смерць кастлявым пальцам вабіць…
… Мо’ пакіну што на памяць
Непрыбраным у княгіні?
Дзеўкі знойдуць, перашкодзяць,
Князю скажуць… Бог мой мілы,
Дацягнуць душу да помсты
Дай мне сілы, дай мне сілы.

(Пайшла ў пакой княгіні і варочаецца з поясам у руках).

Пояс шыты, вышываны,
Падаруначак ад пані,
Хай ляжыць і ён схаваны,
Сведка новы і чаканы…

(Ізноў ідзе ў пакой княгіні, варочаецца і зусім змораная садзіцца ў крэсла).

Ногі ломіць ад утомы,
Знебылася я, старая.
Падрамлю, хай бог відушчы
Нас ад злога ашчаджае!
(Заснула.)

З’ЯВА VII

Уваходзіць Адам, бацька Яся. Агледзеў пакой, сеў насупроць Марыны, задумаўся.

Адам.
Вайдзіла шваграм быў Ягелы,
Халоп быў братам каралю.
Прыдбаў дваранства і зямлю…
Пад ім маёнткаў тузін цэлы,
І добрародныя баяры

Лічылі гонарам сваім