Старонка:Драматычныя паэмы. Міхась Клімковіч.pdf/222

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Пажылы селянін.
Дзядуля, ты-ж па свеце ходзіш!
Ці ўсюды гэтак цяжка жыць?
Ці трэба жыць, як набяжыць,
Ці лепей смерць няхай прыходзіць?
Дзед Ахрэм.
Бываў, сынкі, я за Літвой, —
У бок Масквы, і за Дзвіной. —
У Маскве лягчэй, — там Юр’еў дзень
Яшчэ даўнейшы лад вядзе
І, як аброць, трымае ён
Баяр, што ласы на прыгон.
Цяжэй за ўсё, дзе польскі пан;
Пустой пыхлівасцю напхан,
Ён, што не бачыць, то й грабе,
Душу карожыць і скубе.
Ты перад ім не чалавек —
Хай будзе проклят з веку ў век.
На свеце ёсць адзін куток,
Дзе пан баіцца носа ткнуць
І людзі вольна дзе жывуць.
Усе.
Дзе-ж край шчаслівы той, дзядок?
Пажылы селянін.
Рыгор!.. Ты чуеш: ёсць краіна,
Дзед байку баіў аб якой.
Дзед Ахрэм.
Яна, браты, за Украінай,
Ў прасторах волі стэпавой,
Ды й то, ў апошні час і там
Панкі расці пачалі з пня, —
Не знаць-бы светлага ім дня!
На карак селі казакам
І хоць ізноў у свет бяжы,
Шукай для волі рубяжы.
Рыгор.
Куды-ж народ ўвесь уцячэ?
Сам ад сябе, ці што? Цячэ
Рака, а з рэчкай і ўюны.
Куды вада, туды й яны,
Куды народ, туды й паны.
Дзед Ксаверый.
Куды кажух, туды й блыха,
З-за блох не кінеш кажуха.
Рыгор.
Блох добра пражыць над агнём…
Дзед Ахрэм.

Мо’ й ваша праўда, малайцы,