Старонка:Драматычныя паэмы. Міхась Клімковіч.pdf/215

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Адам.
Яны без смуроду,
А хто іх трымаў — ім якая прыгода,
Хай поп, хай закуп ці хай сам ваявода.
(Пяе).
У забойцы і ў ахвяры,
У карчомцы і ў алтары,
Адналькова звоняць грошыкі,
Чыстыя, харошыя!
Злодзей кляштар абакраў,
Чвэрць пакражы ў кляштар даў, —
Моляць бога цэлы год
І манахі і народ.
А ўсё тыя грошыкі,
Звонкія, харошыя!
Дзеўка смагла — грош блюла,
Рана хлопцу аддала,
За пасаг той пілі-елі
На суседчыным вяселлі.
А ўсё тыя грошыкі,
Звонкія, харошыя!
Быў разбойнік, быў нягода,
Падавіў ён шмат народу,
Зараз выбіўся у людзі
І людзей сумленных судзіць.
А ўсё тыя грошыкі,
Звонкія, харошыя!
Дзед Ахрэм.
Слухай, пане атамане,
Каб не скочыў проста з моста.
Прыстае ён, як кароста,
Нездарма — у ліха цягне,
Гайдука асцеражыся —
Ты глядзі, як, панскі высеў,
Песню грошыкам спявае,
А крывёю зрок наліты.
Відаць з панам вычварае
Нешта горшае, чым мыты,
Атаман.
Праўду кажаш — раіш, дзедку,
Сам паеду на разведку.
Дзед Ахрэм.
Служка пана, як без пана,
Свайго пана твар пакажа.
Атаман.
Хлопцы! стаць да ранку станам,

Я-ж паеду ў замак княжы,