Старонка:Драматычныя паэмы. Міхась Клімковіч.pdf/206

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Кацярына (нібы адбіваючыся).
Ціха, касалапы. На ваччу ў суседак…
Лепш ідзі па справе.
Рыгор.
Я ішоў на поле
Да касцоў, бо песню склаў аб нашай долі,
За работай ў кузні песню схлаў я тую,
І ў народ, як птушку ў звонкі бор, пушчу я.
Хай ляціць, не блудзіць, і дзе толькі будзе,
Хай у кожным сэрцы смагу волі будзіць.
Кацярына (тулячыся да яго).
Не загінь, Рыгорка, па сваёй адвазе —
Гіцляў ёсць ці мала у дзяржаўцы-князя,
Падаткне каторы — і прапаў без веку.
Рыгор.
Эх, ваўкоў баяцца — не бываць у лесе,
Страх нам вораг: гне ён крукам чалавека,
Не дае падняцца. Біць па страху песняй,
Добрай песняй, Каця! Ну бывай. Да зоркі
Пасумуем розна.
Кацярына.

Ты-ж прыходзь, Рыгорка!
Рыгор выходзіць.

З’ЯВА ІІІ

Кацярына (адна, правяла вачыма Рыгора, сцерла рукой задум з твара, запела).
Пайду я ў садочак,
Там жоўты пясочак,
А на тым пясочку
Ўбачу два слядочкі.
А й адзін слядочак
Каня варанога,
А другі слядочак —
То майго мілога.
Пайду я ў садочак,
Вышчыкну лісточак,
Адшчыкну лісточак,
Прыкрыю слядочак,
Каб па тым слядочку
Людзі не хадзілі,
Каб мне маладзенькай

Шчасця не разбілі.
(Кінула пець, узіраецца).

А во і сапраўды ля вады
Сляды яго — майго Рыгора.
Ён на руках сваіх сюды

У човен нёс мяне учора,