Старонка:Драматычныя паэмы. Міхась Клімковіч.pdf/204

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ДЗЕЙЧЫЯ АСОБЫ.

Кацярына Жарнасек — маладая дзяўчына; з сям’і вызваленага з прыгону.
Рыгор Каваль — вольны, працуючы па найму ў князя, каваль.
Князь Іван Капуста — дзяржаўца каралеўскага замка на р. Бярозе.
Ядвіся — яго жонка, з паноў Заенчкоўскіх.
Пан Юзеф Заенчкоўскі — бацька Ядвісі, цесць Капусты, шляхціц з кароннай Польшчы.
Марына — старая мамка князя.
Ясь — гайдук пані Ядвісі.
Адам — старшы гайдук, бацька Яся.
Ксёндз Антоній.
Пан Бобаецкі — суддзя, паляк.
Поп Гаўрыла.
Прузына — маці Кацярыны.
Агата — маці Рыгора.
Дзед Ахрэм — лірнік, які прыехаў з казакамі.
Казакі — сярод іх:
Атаман — Мікола Жарнасек,
Пад’атаман — Івашка,
Стары казак — Юхым,
Першы і другі казакі.
Сяляне і сялянкі — сярод іх:
Дзед Ксаверый,
Пажылы селянін,
Хлапец Антон,
Першы, другі і трэці селянін,
Вясёлая дзяўчына,
Стары селянін,
Старая.
Дворныя слугі і гайдукі, сярод іх:
Уладзік — гайдук пана Заенчкоўскага.
Войт.
Пан Дуля — прапіўшыйся шляхціц.
Пісар суддзі Бобаецкага.
Дзецкі.

Украінскі і беларускі хор.

АКТ І

Прыгожая мясціна на беразе ракі Бярозы. Луг. На лузе — тысячагадовы дуб, пад якім, мабыць, спрадвеку мясцовыя жыхары ладзілі свае ігрышчы. Таму царква прытуліла да дуба капліцу. Далёка за згібамі рэчкі маячыць феадальны замак. Бліжэй — апошняя хатка вёскі Падбярэззя — хатка ўдавы Жарнасека — Прузыны і яе дачкі Кацярыны. Заслона адчыняецца ў часе музычнага ўступу, які спалучае ў сабе гукі летняга працоўнага вечара: песні жней, кляпанне кос, меладычную жалейку пастушка, падагнаўшага статак да вёскі, і спакойна-прывабныя гукі прыроды, гатовай ісці на адпачынак. Пры разгортванні мелодыі прарываюцца бадзёрыя ноты, як заклік — ісці насустрач сонцу, насустрач новай працы, насустрач новаму жыццю і каханню, хаця налёт нейкага смутку ляжыць на ўсім уступе, як плён прыгоннага ладу.