Старонка:Драматычныя паэмы. Міхась Клімковіч.pdf/181

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Манах.
Іх экселенцыя судзіць наўрад ці зможа:
З прыезджым лекарам сядзяць…
Ёган.
Сядзіць?
Манах.
І нават ходзіць.
Ёган.
Што дзень, то новы лекар.
Манах.
Гэты
Здалёку, кажуць, і славуты.
Ёган.
Праз поўгадзіны суд, судзіць я буду сам!

(Манах схіліўся і вывеў Маргарыту).

Ёган (адзін).
І асуджу і знішчу!

(Выходзіць. Сцэна нейкі час пустая, пасля ўваходзіць біскуп Ян Віленскі ў суправаджэнні Георгія Скарыны).

Біскуп.
Вы знаеце, мой доктар, я гатоў паверыць.
Што ўжо адна прысутнасць ваша цуд зрабіла:
Я адчуваю сілу, я хачу прайсціся…
Георгій.
Я вельмі рад, што вашай святасці лягчэй.
Я быў у біскупа Альберта, ён таксама
І ачуняў і ходзіць.
Біскуп.
А што было з ім, сын мой?
Георгій.
Так, нешчаслівы выпадак: дзяўчына
Гадоў пятнаццаці параніла яго…
Біскуп.
Іш ты, сатыр стары… усё не кідае…
Якія лекі вы ужылі, мой доктар?
Георгій.
Належу я да тых, хто сувязі шукае
Між станам цела і душы, мой ойча.
Яны павінны быць заўсёды ў роўнавазе.
Вось прыдзе хвор, пакінуць сілы цела,
Тады занудзіцца душа, прынікне, засумуе,
І адваротнае таксама назіраў я:
Засмуціць чалавек душу, панікне духам —
І цела паддаецца хворасці і вяне.
Біскуп.
Дык чым-жа вы душу узвесялілі

Айца Альберта, сын мой?