Старонка:Драматычныя паэмы. Міхась Клімковіч.pdf/177

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Дарота мёртваю была. Яна самлела
І засталася там.
Ёган.
Не давялося
Людзей знайсці, якім вядома,
Што ад Францышка Скарыны яна
Дары, лісты атрымлівала з Прагі?
Манах.
Такіх людзей не знойдзена.
Ёган.
Мо’ з Товіем яна спатканні мела?
Манах.
Не, у астатні час, —
Усе пасведчылі, — яна чурацца стала
І дома мацеры і Товія.
Ёган.
І ўсё-ж яна! Каму, калі не ёй
Смерць пана Юрыя была к выгодзе?
Злачынства корань там, дзе плод яго.
Яе пыталі пыткай?
Манах.
Так, пыталі.
Ёган.
Прывесці да мяне яе. Я сам
Зраблю ёй допыт. А пасля…
Пашлю на дыбу.
Манах.
Іду і прывяду.

(Выходзіць.)

Ёган (адзін).
Не, гэр Францышак Скарына, зламлю
Яе каханне я пякельнай мукай.
Шкада, што ты таго не ўбачыш! Я-б хацеў,
Каб ты быў тут, каб бачыў сам,
Як зарываць яе ў зямлю жывою будуць!
О, ты аддаў-бы нам і кнігі і друкарню!

(Варочаецца манах).

Манах.
Там баба, нейкая Арына, просіць дапусціць
Да вашай міласці.
Ёган.
Па справе…
Манах.
… Маргарыты-ж гэтай.
Ёган.

Ўпусці.