Старонка:Драматычныя паэмы. Міхась Клімковіч.pdf/169

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Георгій.
Не ведаеш, калі яе павінны
Да біскупа адправіць?
Вартавы.
Суседка неспакойная, ці што?
Каб не граза, адправілі-б сягоння,
А так магчыма раніцой.
Георгій.
Пакліч ка мне начальніка турмы.
Вартавы.
Ён тут якраз. Скажу.

(Выходзіць).

Георгій.
Ты не звяртай увагі, што скажу ім…
Тут хітрасць трэба. А калі удасца, —
Не бойся двух узброеных людзей,
Якія нападуць уночы на канвой…
Яны — збавіцелі…
Старая.
Хай бог аддзячыць вам…

(Скарына дастае і паліць серку. Хутка яна гасне. Уваходзяць начальнік турмы і вартавы).

Начальнік турмы.
Вы клікалі мяне? Навошта?
Георгій.
Вядома вам, што доктар я?
Начальнік турмы.
Вядома.
Георгій.
Ды вось, яна памрэ сягоння, калі вы…
Начальнік.
Таго не дай бог. За яе ў адказе
Я галавой сваёй.
Георгій.
Латынь вы знаеце?
Начальнік.
Не знаю.
Георгій.
Дык вось — рэцэпт на зелле па-латыні.

(Піша і аддае).

Пашліце вартавога ці каго
К аптэкару, што ля касцёла справа,
Дзе я спыніўся быў.
Начальнік.
Ведаю.

(Перадае рэцэпт вартавому).

Пашлі малодшага.