Старонка:Драматычныя паэмы. Міхась Клімковіч.pdf/136

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная
маюць яе, цягнуць для развітальнага пацалунку. Нарэшце постаць выслізнула з абдымкаў, чуваць гучны шэпт.

Марта.
Бывай да вечара, мой любы Ёган!
Ёган (з дзвярэй).
Да пабачэння, Марта. Прыдзеш?
Марта.
Прыду. Андржэй таксама начаваць,
Напэўне, будзе у сваёй друкарні.

(Рукі невідочнага чалавека яшчэ раз прыцягнулі Марту к сабе і адпусцілі. Марта азіраецца зверху і хуценька спускаецца ўніз. На апошніх ступенях яна знаходзіць свае чаравікі, надзявае іх і з разбегу, саскочыўшы з лесніцы, натыкаецца на ногі чалавека, які ляжыць галавой пад лесніцу).

Марта (адхіснулася). Святая маці! Хто тут?

(Яна схілілася, але яшчэ раз адхіснулася і машынальна кінулася на лесніцу, поўная жаху).

Марта (гучным шэптам).
Ёган, Ёган! Тут ляжыць забіты!

(Ёган паяўляецца ў дзвярах паддашша, але у гэты час бразнула уваходная фортка з вуліцы, і Марта, не паспеўшы нічога сказаць Егану, саскочыла з лесніцы, нырнула ў патайную фортку на свой двор, праскочыла за кустамі на лесніцу свайго паддашша, узбегла на яго, схапла дайніцу і гладыш. Праз калітку ўвайшоў пастух).

Пастух.
Нех бендзе Хрыстус взвелебёны.
Марта (спускаючыся з паддашша).
Амэн.

(Ёган, пачуўшы чужы голас, знік у паддашша).

Пастух.
Дзень добры, Марта!
Марта.
Добры дзень, Вацлаў! Я зараз.
Пастух.
Заспала нешта, гаспадынька.
A Андржэй дзе?
Марта.
У друкарні, разумеецца, як штоначы.
Пастух.
І доктар з ім?
Марта.
Не, доктар дома сёння.
Не спаў ён тры начы падрад
І сёння спіць, нібы забіты.
Ідзі, будзі другіх, я зараз.
Пастух.
Эх, Марта, Марта…
Марта.
Што?