Старонка:Драматычныя паэмы. Міхась Клімковіч.pdf/131

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Сухім лізала. Вартавы хадзіў
І дзень і ноч вакол яе кругамі.
І мне здалося — гэта ты!..
Сам звар’яцелы, рынуўся я к ёй,
І страж руку мне раніў алябардай.
Вось бачыш — гэты знак?
Апомніўся ў турме, маліўся богу,
Каб ён адвёў цябе ад гэтай думкі.
Не, Маргарыта, не!
Калі не хочаш ты пагібелі сваёй…
Маргарыта.
Мне усёадно… Смерць будзе паратункам.
Георгій.
Маёй пагібелі калі не хочаш,
Ты патрывай яшчэ хоць невялікі час.
Я буду ў біскупа, прасіць яго я буду,
Каб вам дазволіу толькі жыць асобна…
Маргарыта.
А калі не?..
Георгій.
Аддай ты дзецям сэрца,
Чакай і вер, што наша шчасце прыдзе.
Маргарыта.
О, як мяне ты мала любіш, Юрка!
Георгій.
О, Маргарыта, не!
Калі-б маім каханнем свет трымаўся,
Калі-б сваімі мукамі здабыць я мог
Табе збаўленне ад тваёй нядолі,
Павер, — ты вольнаю была-б сягоння!
Я гэткіх сіл не маю, я не бог.
Я толькі аблягчыць магу пакуты радай:
Успомні так, як я успамінаю,
Што не адна пакутуеш. Ёсць большыя пакуты
У нашага народа, у людзей.
І каб лячыць яго пакуты, я павінен
Паехаць зноў… у Прагу. Ты рабі
Таксама для яго што толькі можаш.
Маргарыта.
Ты зноў паедзеш, Юрка? Зноў?
Загіну я…
Георгій.
Калі ты любіш, не загінеш.
Маргарыта.
Я ведаю, табе патрэбны грошы
На друкаванне кніг. Вазьмі
Усё, што маю я. Я прынясу маністы,

Пярсцёнкі, плацці, хутры. Дом