Старонка:Драздовіч Нябесныя бегі.pdf/12

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Jump to navigation Jump to search
Гэта старонка была правераная


Драздовіч Нябесныя бегі №1.png


Лін. 5. Цэнтрацяжная дзейнасьць суцэльнацелага абручавастага кружніка:

a — агба; b — сугба; c — сфэра надпаверхнянага прыцягу агбы; d — сфэра надпаверхнянага прыцягу сугбы; e — лінія дзелючая кружнік на дзьве роўныя палавіны; f — лінія — суточняя дзелючая массу кружніка на дзьве няроўныя палавіны, — на большую — агбу і меншую — сугбу, а заадно служачая цэнтрам узаемацяжнасьці массаў агбы і сугбы. Агба дзеіць на сугбу сьціскаючы да цэнтру сасклеплеваючы, а сугба на агбу. — адваротна, — адкідаючы прэч ад цэнтру, расклеплеваючы. Пераважная-ж сіла націску, — на баку агбы; g — лінія абрубу надпаверхнянай цэнтрацяжнасьці кружніка.

Лін. 6. Раскрой сонцавага ядра:

aa-gg, як абалоніста-цэнтрамассавага і d-e-f, — як абалоніста-цэнтрапарожнага, — судзячы па занадтаму збліжэньню да паверхні сонца камэты 1882 году. a — сьветачная паверхня: b — круг абрубу цэнтрацяжнай дзейнасьці сонцавага ядра калі-б такая была агульна поўнамассавай; c — круг збліжэньня камэты 1882 г. — нарушыўшай адкідальную свойкасьць кругу b; d — агба; e — сугба і f — дуплявая сфэра прыцягу, — агульнай тоўстамассавай абалоні цэнтрапарожнага ядра; g — цэнтрацелае ядро з высокаадлегаючай над ейнай паверхняю сьветатачывай абалоньню Сонца, калі-б апошняе небыло-б цэнтрапарожным.

I — лінія надпаверхнянай цэнтрацяжнай дзейнасьці сонцавага ядра.

II — лінія паверхні сьветатачывай абалоні сонца.

III — лінія — суточня ўзаемацяжнасьці агбы і сугбы тоўшчы — массавай абалоні складаючай сабою цэнтрапарожную глобу Сонца, — калі-б апошняе аказалася-б у запраўднасьці цэнтрапарожным.

IV — лінія сугбавой дуплявой паверхні.

V — лінія абрубу дуплявой сфэры прыцягу сугбы.

VI — радзіус дупля.

VII — радзіус нейтральнага, бязпрыцяжнага цэнтру дуплявога прастору.

VIII — лінія паверхні цэнтральнага ядра сонца, — калі-б апошняе аказалася-б абалоністым але не цэнтрапарожным, а падобна сатурнавым, абалоністага паходжаньня, абручам, — з суцэльнамасавым ядром Сатурна ў сваім цэнтры.