Старонка:Драздовіч Нябесныя бегі.pdf/11

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

кругом зямлі пазаатмосфэрай, безпаветральныя прасторы да шасьці тысяч вёрст у гору, вышынёй, над паверхняю зямлі. — Блізка што толькі-ж сама як і ад паверхні да самага цэнтру зямлі. Яна зьвязавае гэтыя безпаветральныя прасторы з паверхняю зямной массы як нешта суцэльнае неразлучнае. Разам з апошняй абертаючыя кругом зямной восі і разам неразлучна з паверхняю зямной глобы вандруючыя па міжпланэтарнаму прастору, шляхам бегу Зямлі кругом Сонца, баронючы паверхню зямную, з атмосфэрай, сваею разгоннаю сілай ад вандруючых камэт ды раёў мэтэораў, недапускаючы іх даткнуцца ня толькі самой зямной паверхні але нават самых высокіх слаёў ейнай атмосфэры. Толькі хіба тысячная доля з адкінутых мэтэораў, з самых найменшых, ды й то бліжэй да полюсаў зямлі, дзе разгон адкідальнай сілы шмат меншы чым-сь на экватары, — прашываюць гэтую бронь далетаючы да верхніх слаёй нашай атмосфэры, на которай праз церцьце аб ейныя матэрыяльныя часьцінкі распальваюцца і робюцца відочнымі для нашага зроку, у выглядзе яснабелых агнявых шрамоў, — сьледу падаючых зорак.

Малюнак


Лін. 4. Цэнтрацяжная дзейнасьць някругласфармовага нябеснага цела.