Старонка:Досьвіткі (1926).pdf/79

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

дык ён зблажэў яшчэ на горшае: высах, чорны зробіўся. „Што яму такое?“ — дзівіліся людзі. А гэта ён, задумаўшы адно, а чуючы і ад папа і ад яго швагеркі зусім што іншае, мусіць, стаў вагацца сам у сабе… Б ў-жа ён ня дужа ўчоны, дый навука была даўней пабожная, — і хоць розумам сваім ён чуў, што на яго-ткі баку праўда, але ня дзіва, што мог і завагацца, калі што дня слухаў пабожныя гаворкі і бачыў каля сабе адну спрадвечную цямноту.

Але зрабіў-ткі.

На самае купальле пашоў у лес, узяўшы стрэльбу і схаванае прычасьце.

Пасьля ён сам ня тоіўся і пераказваў, што яму там думалася ў лесе. Адзін ды ў цёмным — ён быў пачаў зьбівацца з сваіх даўнейшых думак. Чакаў паўночы — і здалося яму векам, пакуль сядзеў там у гушчарніку і неяк тупа разважаў: „Што я вытвараю? Прыгожы забабон зрабіў сабе нейкаю хваробаю! Хто робіць досьлед, рэжучы на кавалкі чалавечы труп або сьлепячы вочы мікраскопам, а я сяджу, як дурань, пад дрыжачаю асінаю… Хто робіць досьлед дзеля навукі, а я — каб пахваліцца, што не збаяўся страху, і мне нічога не здалося“… А калі налязала на яго цямнота з пушчы, калі слабела яснасьць думкі яшчэ болей, тады спадчына многіх вякоў і пакаленьняў гаварыла яму, што зараз пабачыць ён у пушчы розныя нязвычайныя купальскія дзівы, — хай-жа не баіцца! Што зараз пачнуць здавацца яму ніколі нябачаныя стра-