Старонка:Досьвіткі (1926).pdf/78

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ўся-чыста пушча няземным, як-бы ад вялізнае маланкі, ці як-бы сонца шухне яму з неба ў вочы, такім сьвятлом, сьціхне зямелька, панікнуць і застыгнуць ад жудасьці дрэвы, паваляцца й прыліпнуць бяз дыханьня травы, і здасца яму: вісіць распнуты на крыжы, раны точацца сьвежаю крывёю, а з вачэй капаюць жалкія сьлёзы…

— З другога на гэтым месцы і дух вон, а другі, карэлы, стрэліць — і тады мае на паслугах усю нячыстую сілу…


Якуб Цімохавіч, мусіць, і змалку тое чуў і ведаў, але хто-ж бы мог нават падумаць, што яму ўроіцца ў галаву зрабіць і практыку.

Вось прышоў вялікі пост. Вясна чулася ў паветры. Спошчаныя людцы да споведзі хадзілі, паглядаючы дарожкамі, ці ўжо ёсьць праталінкі, ці ўжо блізка вясёнка цяплёнька, калі мінецца ім адна нішчымная бульба, а можна будзе і сьвежай траўкі згатаваць і малачком яе забеліць.

Пашоў у споведзь; і Якуб Цімохавіч. Пасьля казалі, што ўжо й тады відаць было па ім, што задумаў нешта нядобрае. Ды нікому нічога ані ў дум.

Тымчасам вясна й закрасавала. Распусьціўся лес, зашумелі гоманам дубровы, ночы цёмныя прышлі, хлопчыкі коні на начлег вадзілі. Даўно скончыў Якуб Цімохавіч заняткі ў школе, толькі-ж, замест паправіцца пасьля настаўніцкае працы скрозь цэлую зіму,