Старонка:Досьвіткі (1926).pdf/65

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

дама што. Пачуе цікаўную казку ад пастуха Якіма і ходзіць за ім, пільнуе, каб яшчэ пачуць. Пачне той плясьці свае плёткі, а профэсар слухае так, як-бы богу моліцца, слоўца не прапусьціць. Як той скончыць, ён задумаецца, засмуціцца, а потым і ўсьміхнецца пасвойму, як тое дзіця, Пачуе дзявочыя песьні, і ўзноў яму вялікая радасьць.

Палюбіў народ і яго жонку. Нават да старой пані ў тым леце ўсе ласкавейшыя з-за іх зрабіліся.

Дык ня дзіва, што надта ўсім было жалосна, калі захварэла маладзенькая паня на якуюсь цяжкую і цягучую хваробу.

Як прышло жніва, не бялелася ўвечары сукеначка між дрэў у садзе, затое бесьпярач стаяла ля сіняга плоту карэта пад доктара. То завазіла, то прывазіла, а палёгкі ніякае няма. Перабывалі з гораду ўсе дактары, то езьдзіў адзін, то потым другі, а, урэшце, і ўсе разам, тры ці чатыры сабраліся, а рады ня могуць даць ніякай.

Схудзеў профэсар, аблахмаціўся, вочы ў яго ўваліліся, гаруе бедны, як ня плача пры людзёх. Лячыў, лячыў дактарамі і прыждаў таго, што ўсе дактары ў адзін голас зусім яго абезнадзеілі. Хоць нічога яму страшнога не казалі, але відаць па іх, што чакаюць канца і як бы дзівяцца, чаму хворая так доўга не даецца сьмерці.

Хадзілі да яго і нашы бабы-шаптухі з сваімі радамі, ды ён і слухаць іх не хацеў, нават з старою паняю за іх пасварыўся. Ня ўцям