Старонка:Досьвіткі (1926).pdf/66

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

гэта было людзём: казкі-ж простыя слухаць любіў, чаму-ж, думалі, ня хоча спрабаваць простыя рады? Бывае-ж — памагае.

Тымчасам адбіў ён тэлеграм у Пецярбург найлепшаму доктару. Прыехаў якраз на самага спаса. Пастукаў, паслухаў, паківаў галавою, як пераказвала пакаёўка, ды і разьвёў рукамі таксама, як і тутэйшыя дактары: няма надзеі. Купіў у Хаіма-рандатара пяць пудоў раньніх мядунічак з панскага саду і паехаў назад у Пецярбург.

Хворая ссохла, зьбялела, зьнядужала ў канец: адны косьці, абцягнутыя тоненькаю скураю. І што ёй такое было, хто ведае: то гарачка паліць, як агнём, за сорак градусаў даходзіць, то асьцюдзянее ўся, аслабне і так самлее, што вось-вось сканае нешчасьлівая… Разоў колькі думалі, што й памірае… Старая паня ламае з гора рукі, лемянтуе, хапае ў пакаёўкі сьмяротную сьвечку, прыступаецца да пляменьніцы на вечнае разьвітаньне, пакаёўка й кухарка равуць ад жалосьці, а профэсар, забыўшыся на сваю вучонасьць, крычыць на іх усіх, гоніць вон, потым абхопіць хворую, сашчэпіць у сваіх абоймах, прытуліць да яе пасохшых грудзей сваю сівую галаву і шэпча, як здурнеўшы: „Не, не, не! Гэтага быць ня можа! Ты не памрэш! Ты не памрэш! Я хачу, каб ты жыла. Мы ўзноў будзем гуляць вечарамі ў садзе… Мы ўзноў будзем гаманіць… А то не, мы кінем гэтае гіблае месца! Мы паедзем у Пецярбург! Паедзем, паедзем… Чуеш, рыбка мая, я не хачу, каб ты памёрла, ты не