Старонка:Досьвіткі (1926).pdf/36

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

міма хартоўні, асьцярожна паглядаючы ў бок на сабачыя пунькі. Вось паказалася з аднае хартовая галава: морда ў крыві, вочы заплылі хіжаю сыцьцю, і ў зубох штось тырчыць… Хорт аблізнуўся, і з зяпы выпала зайчая лапка.

Кухар панура пацягнуўся назад.

Увашоўшы ў сенцы, ён прастоіў там, як няпрытомны, і мімаволі задраў галаву, шукаючы крука, каб хаця й засіліцца навекі.

І тут яшчэ раз трэба сказаць, што чалавек ніколі ня ведае, дзе згубіць, а дзе знойдзе. І няма такой злыбеды на сьвеце, на якую-б ня ўсьміхнуўся неспадзеўны, нечаканы ратунак.

У вочы яму кінуўся, лежачы на паліцы, кот — вялікі, адгадаваны, мякінька-пушысты, як той заяц.

Адчайная думка застроміла кухару мазгі, і ён паманіў князёвага ката выстаўлёнымі пальцамі. Кот прыплюшчыў вочы зьмерыў постаць старшога кухара, важачы яго вартасьць у каціных вачох. Ад кухара прыемна пахла, вочы яго былі пакорна-ласкавыя, і кот патрошку, важна стаў падыходзіць да выстаўленых пальцаў. Як толькі ён даткнуўся іх сваёю гладкаю, шаўкаваю шэрсткаю, пальцы з дзікай зьнявагаю абхапілі яго карак і пацягнулі ў паветра. Кот захлынуўся ад шалёнай злосьці й крыўды: Абдумаўшыся, ён люта ашчэрыў зубы, заглабаў кіпцямі і закруціў хвастом; абраз князя стаў у выкачаных з галавы вочных яблыках і напаўняў кацінае серца зласьлівай радасьцю бясьсільнага, што во-