Старонка:Дон-Кіхот Ламанчскі (1935).pdf/51

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

няцца на ногі, пасадзі мяве на свайго асла і паедзем адсюль раней, як надыйдзе ноч.

— Але я чуў ад вашай міласці, — сказаў Санчо, — што вандроўным рыцарам больш да твара спаць ледзь не ўвесь год у лясах і ў пустынных мясцовасцях.

— Гэта здараецца, — адказаў Дон-Кіхот, — толькі тады, калі яны не могуць зрабіць інакш, або калі яны закаханыя.

Санчо, выпусціўшы з сябе трыццаць „ой“, шэсцьдзесят уздыхаў і паслаўшы сто дваццаць пракляццяў па адрасу таго, хто яго пацягнуў сюды, так-сяк падняўся, але, спыніўшыся на поўдарозе, стаяў згорблены, як турэцкі крывы лук, не маючы сілы канчаткова выпрастацца.

Нарэшце ён завуздаў і асядлаў асла, потым падняў Расінантэ, які, каб умеў гаварыць, напэўна не адстаў-бы Ў скаргах ад Санчо і ад свайго пана. У заключэнне Санчо пасадзіў Дон-Кіхота на асла, прывязаў ззаду яго Расінантэ і, узяўшы асла за аброць, павольна пацягнуўся ў тым напрамку, дзе павінна была ляжаць вялікая дарога. Толькі прайшоў ён кароткую мілю, як лёс вывеў яго на вялікую дарогу, і ён здалёк убачыў заезджы двор. Санчо настойваў на тым, што гэта — заезджы двор, Дон-Кіхот пераконваў, што — замак. Спрэчка іхняя была такой вялікай, што яны, не скончыўшы яе, паспелі даехаць да заезджага двара, куды Санчо і заехаў са ўсёй сваёй запражкай.


РАЗДЗЕЛ X
Пра тое, што здарылася з дасціпным ідальго на заезджым двары, які ён палічыў за замак

Гаспадар двара, убачыўшы Дон-Кіхота лежачым папярок сядла, запытаў Санчо, на што гэты чалавек хварэе. Санчо адказаў, што ён не хворы, а толькі зваліўся з кручы і крыху пакамечыў сабе рэбры. У гаспадара была жонка, непадобная на другіх жанчын сваёй прафесіі, бо яна ад прыроды была жаласнай і прымала да сэрца беды бліжняга. Яна адразу-ж прышла на дапамогу да Дон-Кіхота і загадала і