На месцы гэтага паведамлення павінна быць выява. Каб выкарыстоўваць адсканаваную старонку ў якасці выявы, адрэдагуйце гэту старонку і замяніце "{{Няма выявы}}" на "{{Неапрацаваная выява|Дон-Кіхот Ламанчскі (1935).pdf/5}}". У адваротным выпадку, калі вы можаце прадаставіць выяву, зрабіце гэта. Па большую інфармацыю гл. Вікікрыніцы:Выявы і Даведка:Дадаванне выяў. |
у якім ідзе гутарка пра спосаб жыцця і заняткі славутага ідальго Дон-Кіхота Ламанчскага.
У адным мястэчку Ламанча[1] жыў ідальго[2] з ліку тых, што маюць кап’ё, старасвецкі шчыт, худую клячу і борзую сабаку. Мясная пахлёбка, увечары часцей за ўсё кавалак халоднай бараніны, па пятніцах — сачыўка, у нядзелю, у выглядзе надбаўкі, які-небудзь галубёнак — усё гэта паглынала тры чвэрці яго даходу. Астатняя частка ішла на поўкафтанне з добрага чорнага сукна, машастовыя панталоны і пантоплі для свята і на вопратку з шэрага поўсукна, у якой ён хадзіў у будзённыя дні.
Ён трымаў у сябе ў доме ахмістрыню, асобу год за сорак, пляменніцу, не дасягнуўшую яшчэ і дваццаці год, і слугу для хатніх і палявых работ, адначасова выконваючага абавязкі конюха і садоўніка.
Нашаму ідальго было каля пяцідзесяці год; добра складзены, сухарлявы, з худым тварам, ён падымаўся вельмі рана і быў вялікім аматарам палявання. Звалі яго, як кажуць, Кіхада ці Кесада. Гэты ідальго ў тыя прамежкі часу,