Старонка:Дон-Кіхот Ламанчскі (1935).pdf/469

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

З дазволу герцага, майго сен’ёра, я зараз-жа паеду шукаць гэтага жорсткага юнака і заб’ю яго, калі ён адмовіцца выканаць дадзенае ім слова.

— Няма патрэбы, — адказаў герцаг, — каб міласць ваша шукала селяніна, бо я сам дам яму ведаць пра гэты выклік і прымушу з’явіцца ў мой замак, дзе я абодвум вам адвяду зручнае месца для дуэлі.

Пасля гэтага, зняўшы з рукі пальчатку, Дон-Кіхот кінуў яе сярод залы, а герцаг падняў яе, кажучы, што ён прымае выклік ад імя свайго васала і вызначае тэрмін дуэлі праз шэсць дзён ад сёнешняга дня. Потым яны ўмовіліся пра месца дуэлі і зброю. Калі яны ўмовіліся, жанчыны, апранутыя ў траур, пайшлі. Герцагіня загадала не лічыць іх з гэтага часу за служачых, а за вандроўных сен’ёр, якія з’явіліся ў замак прасіць правасуддзя. Ім адвялі асобнае памяшканне, на здзіўленне іншай прыслугі, якая не ведала, на чым спыніцца глупства і вольнасць дон’і Родрыгес і яе няшчаснай дачкі.

У гэты час у залу ўвайшоў паж, які вазіў лісты і падарункі Тэрэсе Панса, жонцы губернатара Панса. Вынуўшы два лісты, ён перадаў іх у рукі герцагіні. На адным стаяў надпіс: „Ліст маёй сен’ёры герцагіні, не ведаю куды“, а на другім лісту: „Майму мужу Санчо Панса, губернатару вострава Баратарыя“.

Герцагіня гарэла ад нецярплівасці прачытаць свой ліст. Адразу-ж распячатаўшы яго, яна прачытала наступнае:

Ліст Тэрэсы Панса герцагіні

„Вельмі ўзрадваў мяне, сен’ёра мая, ліст, які ваша высокасць напісала мне. Каралавая нітка вельмі прыгожая, і паляўнічы гарнітур майго мужа таксама. Што ваша светласць зрабіла губернатарам мужа майго Санча, дало вялікае здавальненне ўсяму нашаму сялу, хаця ніхто гэтаму не верыць. Я таксама не паверыла-б гэтаму, каб не было каралаў і вопраткі. Тут, у сяле, усе лічаць майго мужа тупагаловым і, за выключэннем статка коз, не могуць сабе