Старонка:Дон-Кіхот Ламанчскі (1935).pdf/441

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

На гэта Санчо гнеўна адказаў:

— Такім чынам, сен’ёр доктар Педро Рэсіё, які атрымаў вучоную ступень ад Осунскага універсітэта, вон адсюль, з воч далоў! Інакш, клянуся сонцам, я вазьму дубіну і так распраўлюся ёю са ўсімі дактарамі, пачынаючы з вас, што ў мяне ніводзін з іх не застанецца на ўсім востраве. І дайце мне што-небудзь паесці, не то бярыце назад ваша губернатарства, бо пасада, якая не корміць таго, хто займае яе, не варта і двух бабін.

Доктар спалохаўся, убачыўшы, да якой ступені раззлаваўся губернатар, і сабраўся пайсці з залы, але ў гэтую хвіліну пачуўся на вуліцы паштовы ражок. Выглянуўшы з акна, паж сказаў:

— Едзе пасланец ад сен’ёра герцага; ён вязе, напэўна, які-небудзь важны загад.

Ганец увайшоў у залу ўвесь у поце. Вынуўшы ліст з-за пазухі, ён перадаў яго ў рукі губернатара. Санчо-ж аддаў яго мажардому, якому загадаў прачытаць надпіс:

„Дону Санчо Панса — губернатару вострава Баратарыя — ва ўласныя рукі або ў рукі сакратара“.

— Пачуўшы гэта, Санчо запытаў:

— Хто-ж тут мой сакратар?

— Я, сен’ёр, — адказаў адзін з прысутных.

Новаспечаны сакратар, прачытаўшы па загаду Санчо ліст спачатку сам сабе, сказаў, што гутарка ў ім ідзе пра такую справу, аб якой трэба пагутарыць адзін-на-адзін з губернатарам. Санчо загадаў ачысціць залу так, каб у ёй засталіся толькі мажардом і адзін паж. Доктар і астатнія пайшлі, а сакратар прачытаў ліст, у якім гаварылася наступнае:

„Да майго ведама дайшло, сен’ёр дон Санчо Панса, што некаторыя ворагі гэтага вострава маюць намер зрабіць злосны на яго напад. Вам трэба быць пільным і на варце, каб не заспелі вас у распалох. Чатыры пераапранутыя чалавекі ўвайшлі ў горад, маючыя намер забіць вас, бо яны баяцца вашага выдатнага розуму. Прыглядайцеся да тых, хто з’явіцца гаварыць з вамі, і не ежце таго, што вам