Старонка:Дон-Кіхот Ламанчскі (1935).pdf/415

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Табоскай. І вось яшчэ адна ўмова: я не абавязаны біць сябе да крыві; калі некаторыя з удараў спалохаюць толькі мух, іх таксама прыняць у разлік. Апрача таго, каб я не памыліўся ў ліку ўдараў, сен’ёр Мерлін, — бо ён усё ведае, — павінен паклапаціцца лічыць удары і паведамляць мне, колькі іх нехапае і колькі лішніх.

— Пра лішнія не давядзецца паведамляць вас, — адказаў Мерлін, — бо, як толькі іх будзе адлічана патрэбная колькасць, адразу-ж з сен’ёры Дульсінеі Табоскай спадуць чары, і яна з’явіцца да добрага Санчо, каб падзякаваць яго і ўзнагародзіць за добрую справу. Так што вам зусім няма прычыны сумнявацца адносна лішніх або недастаючых удараў.

Пасля гэтага зноў пачуліся гукі флейт і бязлікія стрэлы, а Дон-Кіхот кінуўся на шыю Санчо, цалуючы яго шчокі і лоб. Калясніца з Мерлінам і Дульсінеяй накіравалася ў дарогу. Прыгожая Дульсінея зрабіла глыбокі рэверанс Санчо. Між тым пачала набліжацца вясёлая смяхотлівая раніца. Палявыя кветкі выпрасталіся і раскрылі пялёсткі, а крышталёвая вада ручаёў бегла па белых і шэрых каменьчыках, несучы сваю даніну чакаўшым яе рэкам.

Герцаг і герцагіня, задаволеныя паляваннем і ўдалым ажыццяўленнем іхняга намеру, вярнуліся ў свой замак, парашыўшы працягваць свае жарты з Дон-Кіхота.


РАЗДЗЕЛ XXXIV,
у якім апавядаецца пра нечуваную прыгоду дуэн’і Даларыды, а таксама падаецца ліст, напісаны Санчо Панса сваёй жонцы, Тэрэсе Панса

У герцага быў мажардом з гуллівым і дасціпным розумам; менавіта ён быў Мерлінам і наладзіў апісаную прыгодў, даручыўшы аднаму з пажоў сыграць ролю Дульсінеі. Потым ён прыдумаў яшчэ новае дзівацтва, самае цікавае, якое толькі можна ўявіць сабе.

На наступны дзень пасля палявання герцагіня запытала Санчо, ці пачаў ён выконваць узятыя на сябе абавязкі. Ён