Старонка:Дон-Кіхот Ламанчскі (1935).pdf/414

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

пад увагу, што яны не толькі просяць біць сябе бізуном зброеносца, але і губернатара. Няхай-жа яны ў нядобрую гадзіну навучацца прасіць і быць ветлівымі, бо чалавек не заўсёды ў добрым настроі. Цяпер я сам не свой ад гора, што зялёны мой гарнітур падраны, а тут яшчэ прыходзяць і патрабуюць, каб я па добрай волі біў сябе бізуном.

— А ўсё-ж такі, сябра Панса, — сказаў герцаг, — калі вы не зробіцеся мякчэйшым, вы не атрымаеце свайго губернатарства. Няма чаго сказаць, добрым быў-бы я, каб паслаў маім падданым жорсткага губернатара з каменным сэрцам. Адным словам, Санчо, вы павінны самі біць або даць сябе біць, або вам не быць губернатарам.

— Сен’ёр, — запытаў Санчо, — ці не дадуць мне два дні падумаць пра тое, што для мяне лепш?

— Не, ніякім чынам, — сказаў Мерлін, — тут, безадкладна, не сыходзячы з месца, гэтая справа павінна быць вырашана. Дульсінея вернецца ў пячору Мантэсінос і зноў будзе ператворана ў сялянку або будзе завезена ў цяперашнім яе выглядзе ў Елісейскія палі, дзе і астанецца жыць, пакуль лік удараў не будзе даведзены да канца.

— Слухайце, добры Санчо, — сказала герцагіня, — будзьце мужным і пакажыце сабе ўдзячным за хлеб, які вы елі ў пана Дон-Кіхота. Скажыце: „так, я згодзен на бічаванне“.

Тут і Мерлін падтрымаў герцагіню, кажучы:

— Дайце, нарэшце, сваю згоду на бічаванне і паверце мне, што яно прынясе вам вялікую карысць як для душы, так і для цела: для душы таму, што вы гэтым зробіце добрую справу; для цела таму, што вы ад прыроды поўнакроўны, і выпусціць кроў вам не пашкодзіць.

— Многа дактароў на свеце: нават чараўнікі — і тыя дактары! — цяжка ўздыхнуўшы, сказаў Санчо. — Хаця асабіста я не бачу ніякай у тым патрэбы, усё-ж згаджуся даць сабе тры тысячы трыста ўдараў, толькі з той умовай, што магу даць іх сабе, як і калі захачу, каб мне не вызначалі ні дні, ні тэрміны. Я паспрабую заплаціць гэты доўг як можна хутчэй, каб свет меў асалоду з красы сен’ёры Дульсінеі