Старонка:Дон-Кіхот Ламанчскі (1935).pdf/404

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

лася з ім у пячоры Мантэсінос. Сапраўды, я не думаю, каб такія мізэрныя перакананні, як мае, маглі яго прымусіць паверыць у такую небывалую рэч. Так што папікаць мяне няма за што. У мяне добрая слава, а добрае імя лепш вялікага багацця. Няхай мне паложаць на плечы губернатарства — і ўбачаць цуды, бо хто быў добрым зброеносцам, той будзе і добрым губернатарам.

— Усё, што добры Санчо толькі што сказаў, — заявіла герцагіня, — ёсць сапраўдныя выслоўі мудрасці. Адным словам, кажучы на манер Санчо: пад дрэнным плашчом, здараецца, добры п’яніца хаваецца.

— Па праўдзе кажучы, сен’ёра, — адказаў Санчо, — ніколі ў жыцці не піў я ад сапсутасці. Ад смагі — гэта было, бо я не хачу хітрыць: я п’ю, калі ёсць ахвота піць. Калі-ж яе няма, а паднясуць, я таксама п'ю, каб не быць манерным або дрэнна выхаваным, бо якое-ж трэба мець мармуровае сэрца, каб не чокнуцца з прыяцелем, калі ён п’е за чыё-небудзь здароўе!

— Я гэтаму веру, — сказала герцагіня. — Цяпер няхай Санчо ідзе адпачываць, а потым мы пагутарым з ім больш грунтоўна і дамо загад, каб яму хутчэй палажылі на плечы, як ён гаворыць, губернатарства.

Санчо зноў пацалаваў руку герцагіні і прасіў яе зрабіцьяму яшчэ ласку і загадаць добра даглядаць яго Шэрага, бо той для яго ўсё.

— Хто такі Шэры? — запытала герцагіня.

— Гэта мой асёл, — адказаў Санчо. — Адну сен’ёру дуэн’ю я прасіў паклапаціцца аб ім, а яна так раззлавалася, нібы я ёй сказаў, што яна непрыгожая або старая. Між тым было-б лепш і прыстойней для дуэн’і даглядаць асла, як фарсіць у залах.

— Добра, — заспакоіла яго герцагіня, — клопаты пра вашага Шэрага я бяру на сябе. З той прычыны, што ён для вас скарб, я стаўлю яго вышэй зрэнак маіх вачэй.

— Дастаткова для Шэрага стаяць у стайні, — адказаў Санчо, — бо стаць вышэй зрэнак вачэй вашай вяльможнасці,