Старонка:Дон-Кіхот Ламанчскі (1935).pdf/398

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Хто? — пераспытаў Дон-Кіхот. — Злосны чараўнік, які дамагаецца мае высокія рыцарскія ўчынкі скінуць у глыбокае бяздонне забыцця. Ён раніць мяне там, дзе для мяне найбольш адчувальна, бо адабраць у вандроўнага рыцара яго даму, азначае адабраць у яго сонца, асвятляючае яго. Вандроўны рыцар без дамы ўсё-адно, што дрэва без лісцяў, будынак без падмуркаў і цень без таго прадмета, які яго кідае…

— Нічога нельга сказаць супроць гэтага, — сказала герцагіня, — але калі можна верыць надрукаванай гісторыі Дон-Кіхота, ваша міласць ніколі не бачыла сен’ёры Дульсінеі. Такой сен’ёры няма на свеце, а яна проста твор вашай фантазіі.

— Наконт гэтага можна было-б многае сказаць, — адказаў Дон-Кіхот. — Ці ёсць Дульсінея на свеце або няма яе, фантастычная яна або не, гэта такія рэчы, даследванне якіх не можа быць даведзена да самага канца. Ва ўсякім выпадку не я стварыў яе і не ў маім уяўленні нарадзілася яна, хаця і лётае перад маімі вачыма.

— Усім, што сказала ваша міласць, — заявіла герцагіня, — вы мяне пераканалі, што ў Табосо ёсць Дульсінея, вартая таго, каб такі рыцар, як сен’ёр Дон-Кіхот, служыў ёй. Але я не магу не выказаць некаторае сумненне наконт таго, што Санчо Панса заспеў успамянёную сен’ёру Дульсінею, калі ён адвёз ёй ліст ад імені вашай светласці, за прасейваннем чырвонай пшаніцы — падрабязнасць, выклікаючая сумненні ў знатнасці паходжання Дульсінеі.

— Сен’ёра мая, — адказаў Дон-Кіхот, — большая частка рэчаў, якія здараюцца са мной, выходзяць з звычайных межаў здарэнняў. У кожным разе сумненне вашай высокасці лёгка вырашыць. Чараўнікі, якія праследуюць мяне, не могуць зрабіць шкоды мне самому і з гэтай прычыны накіроўваюць сваю злосць на сен’ёру Дульсінею. Калі мой зброеносец з’явіўся да яе з даручэннем, яны ператварылі яе ў сялянку, занятую прасейваннем пшаніцы; але тая пшаніца зусім не была пшаніцай, а пэрламі Ўсходу. Тое самае здарылася, калі нядаўна я праязджаў цераз Табосо і не мог знайсці там