Старонка:Дон-Кіхот Ламанчскі (1935).pdf/395

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

сінеі і ўся бязлікая колькасць недарэчнасцей, якія пра вас расказваюць?!

Дон-Кіхот слухаў уважліва словы гэтага шаноўнага чалавека.

Убачыўшы, што ён ужо змоўк, Дон-Кіхот з разгневаным і ўсхваляваным тварам падняўся і сказаў… Але гэты адказ заслугоўвае асобнага раздзела.


РАЗДЗЕЛ XXX
Пра адказ, які Дон-Кіхот даў свайму ганьбіцелю, і пра іншыя сур’ёзныя і вясёлыя здарэнні

Падняўшыся і ахоплены дрыжыкамі з ног да галавы, як жывое срэбра, Дон-Кіхот, хвалюючыся і заікаючыся, сказаў:

— Месца, дзе я знаходжуся, і прысутнасць вось гэтых знатных асоб звязваюць па руках мой справядлівы гнеў. З той прычыны, што зброя носячых сутану тая-ж самая, як і зброя жанчын, — менавіта язык, — я буду змагацца маім языком у роўнай бойцы з вашай міласцю. Нядобра, нічога не ведаючы пра грэх, за які ганьбіш, лаяць зрабіўшага яго дурнем і вар’ятам. Няўжо нічога іншага не патрабуецца, як, выхаваўшыся ў чатырох сценах якой-небудзь семінарыі, не бачыўшы свету далей, як на дваццаць міль у ваколіцы, вольна разважаць пра вандроўных рыцараў? Каб мяне залічылі ў дурні рыцары, я палічыў-бы гэта за непаправімую знявагу; але калі мяне лічаць прастаком кніжнікі, якія ніколі не станавіліся на шлях рыцарства, дык гэта мяне не датычыцца. Я, кіруючыся маёй планетай, іду па вузкай сцежцы вандроўнага рыцарства і выконваю свой абавязак. Я закаханы, але настолькі, наколькі гэта абавязкова для вандроўнага рыцара. Намеры мае накіраваны заўсёды да добрай мэты: менавіта — рабіць усім дабро і нікому не рабіць зла, ці заслугоўваю я называцца дурнем, няхай вырашаць святлейшы герцаг і герцагіня.

— Добра сказана! — усклікнуў Санчо. — Не кажыце больш нічога, міласць ваша, у саю абарону. Гэты сен’ёр адмаўляе