Старонка:Дон-Кіхот Ламанчскі (1935).pdf/365

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

У гэтага чалавека ў замшы левае вока і амаль уся палова левай шчакі былі закрыты пляйстарам з зялёнай тафты; мабыць увесь гэты бок твара ў яго балеў.

— Калі ласка, сен’ёр маэсе Педро! — сказаў гаспадар. — Няхай прыходзіць малпа і тэатр, бо сёння ў мяне на заезджым двары прыезджыя, якія заплоцяць за спектакль і за штукарствы малпы.

— Вельмі добра! — адказаў чалавек з пляйстарам. — Я зменшу цану і буду лічыць, што мне добра заплацілі, калі апраўдаюцца мае выдаткі, а покуль пайду і загадаю ім ехаць сюды.

З гэтымі словамі ён вышаў. Тады Дон-Кіхот запытаў гаспадара, хто такі гэты маэсе Педро. На гэта гаспадар адказаў:

— Маэсе Педро — славуты марыянетачны актор, які ўжо даўно раз’язджае па Арагонскай Ламанчы, паказваючы марыянетачнае вызваленне Мелісендры харобрым донам Гаіферосам. Апрача таго, маэсе Педро мае в сабой цікавую малпу. Калі ў яе пытаюцца што-небудзь, яна ўважліва прыслухоўваецца; потым, ускочыўшы на плячо да свайго гаспадара, яна гаворыць яму на вуха адказ на тое, што ў яе запыталі, а маэсе Педро адразу-ж паўтарае гэта гучна. Пра мінулае яна гаворыць больш, як пра будучае, і большай часткай не памыляецца. Два рэалы за кожны адказ атрымлівае гэты маэсе Педро. Як відаць, ён вельмі багаты і вядзе самае прыемнае ў свеце жыццё. Балбоча за шасцярых, п’е за дванаццацёрых, і ўсё гэта за кошт сваёй малпы і тэатра.

У гэты час вярнуўся маэсе Педро. На вазку ехалі тэатр і малпа — вялікая, бясхвостая, але нядрэннага выгляду. Толькі Дон-Кіхот убачыў яе, як запытаў:

— Скажыце мне, міласць ваша, сен’ёра адгадчыца, што з намі будзе? Вось вам два рэалы — і ён загадаў Санчо даць гэтыя грошы маэсе Педро, які сказаў:

— Сен’ёр, гэта жывёла не дае вестак пра будучыню.

— Клянуся віном, — сказаў Санчо, — я не даў-бы ні граша