Старонка:Дон-Кіхот Ламанчскі (1935).pdf/320

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

куды лепш, як з зямлі, бачыць харобрую вашу бойку з гэтым рыцарам.

— Я думаю, Санчо, што ты хочаш ўзлезці вышэй, каб быць у бяспецы.

— Кажучы па праўдзе, страшны нос гэтага зброеносца мяне здзіўляе і напаўняе жахамі. Я не адважваюся заставацца побач з ім.

— Яго нос такога сорту, — сказаў Дон-Кіхот, — што калі-б я не быў тым, што я ёсць, ён мог-бы спалохаць і мяне. Ну, добра, я памагу табе ўзлезці туды, куды ты хочаш.

Дон-Кіхот спыніўся, каб памагчы Санчо ўзлезці на пробкавае дрэва, а рыцар Люстраў, ад’ехаўшы на дастатковую адлегласць, павярнуў свайго каня, не больш спрытнага і палкага, як Расінантэ, і паскакаў насустрач свайму ворагу. Але, убачыўшы яго занятым тым, што ён падсаджваў на дрэва Санчо, рыцар Люстраў стрымаў аброць і спыніўся сярод дарогі, за што яго конь быў яму вельмі ўдзячны, бо ўжо не меў сілы рухацца.

Дон-Кіхот, якому здалося, што яго вораг ляціць проста на яго, ціскануў шпорамі худыя бакі Расінантэ і прымусіў яго кінуцца наперад. З гэтай ніколі нябачанай ярасцю Дон-Кіхот даскакаў туды, дзе знаходзіўся рыцар Люстраў, які не мог крануць свайго каня ні на адзін палец з таго месца, дзе ён на ўсім бягу спыніўся. У такі зручны момант Дон-Кіхот без ніякай небяспекі для сябе наляцеў на рыцара Люстраў з такой сілай, што скінуў яго цераз каня ніцма на зямлю. Паданне яго было такое небяспечнае, што ён, не рухаючы ні рукой, ні нагой, ляжаў, нібы мёртвы.

Санчо, убачыўшы, што рыцар зваліўся, адразу-ж злез з дрэва і шпарка падбег да свайго пана, а Дон-Кіхот, саскочыўшы з Расінантэ, нагнуўся над рыцарам Люстраў. Ён расшпіліў рамяні яго шлёма, каб паглядзець, ці памёр ён, і ўбачыў… Але хто можа сказаць, што ён убачыў, не выклікаўшы здзіўлення і спалоху ў слухачоў? Ён убачыў партрэт і сапраўдны малюнак бакалаўра Сансона Караско.

— Бяжы, Санчо, — гучна крыкнуў Дон-Кіхот, — і паглядзі