Старонка:Дон-Кіхот Ламанчскі (1935).pdf/306

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

было. Я ўгавару майго асла перадаць сваю крыўду на разгляд маёй волі, якая складаецца з таго, каб мірна пражыць усю рэшту дзён маіх.

— Калі такое тваё рашэняе, добры Санчо, пакінем гэтыя здані і паедзем шукаць больш сур’ёзных прыгод, бо ў гэтай краіне не можа быць недастачы ў самых дзівосных справах.

Адразу-ж Дон-Кіхот таргануў за аброць Расінантэ, а Санча сеў на свайго асла. Смерць і ўвесь яе лятучы атрад вярнуліся ў калымагу і працягвалі сваё вандраванне. Гэтым шчаслівым канцом закончылася страшэнная прыгода з калясніцай смерці, а з Дон-Кіхотам на наступны дзень здарылася новая прыгода, не менш вартая здзіўлення, як папярэдняя.


РАЗДЗЕЛ XII
Аб страшнай прыгодзе, якая здарылася з адважным рыцарам Дон-Кіхотам і харобрым рыцарам Люстраў

Для адпачынку Дон-Кіхот і яго зброеносец спыніліся пад некалькімі густымі дрэвамі. У час вячэры Санчо сказаў свайму пану:

— Сен’ёр, якім-бы я быў дурнем, калі-б абраў сабе ў нагароду здабычу першай прыгоды, а не жарабят ад вашых трох кабыл. Яй-права-ж, верабей у руках лепш, як каршун наляту!

— Калі-б ты, Санчо, даў мне кінуцца ў бойку, дык у якасці здабычы ты атрымаў-бы залатую карону імператара і размаляваныя крыллі купідона…

— Скіпетр і карона тэатральных імператараў ніколі не бываюць залатымі.

— Гэта праўда, — згадзіўся Дон-Кіхот. — Але ўсё-ж, я не хацеў-бы, каб ты з-за гэтага дрэнна глядзеў на тэатр, бо ён ставіць перад намі люстра чалавечага жыцця. Няма другога паказу, апрача драматычных твораў і актораў, які больш жыва перадаваў-бы, хто мы ёсць і чым мы павінны быць. Ты-ж ведаеш, што ў тэатры адзін грае нягодніка, другі — ашуканца, хто-небудзь — дасціпнага прастака, другі —