Старонка:Дон-Кіхот Ламанчскі (1935).pdf/295

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

каным. Я абавязкова знайду дом, замак або палац маёй сен’ёры, бо было-б вялікім няшчасцем, калі-б я яго не знайшоў. А знайшоўшы яго, я пагутару з яе міласцю і паведамлю, дзе асталася ваша міласць, чакаючы яе загадаў. Такім чынам, вы можаце ўбачыцца з ёю без заганы для яе чэсці і добрага імя.

— Санчо, ты ў некалькіх кароткіх словах сказаў тысячы мудрых выразаў! Параду, якую ты даў мне, я ўхваляю і прымаю з вялікай гатоўнасцю: хадзем, сын мой, шукаць, дзе мне схавацца.

Верны зброеносец палаў нецярплівасцю хутчэй вывезці свайго пана з мястэчка, каб ён не выкрыў аго ашуканства адносна адказу Дульсінеі, прывезенага Санчо ў Сіера-Марэну. На адлегласці двух міль ад сяла яны знайшлі лясок, у якім Дон-Кіхот і схаваўся, а Санчо вярнуўся ў горад для перамоў з Дульсінеяй. У час гэтага пасольства з ім здарыліся такія рэчы, якія патрабуюць новай увагі і новай даверлівасці.


РАЗДЗЕЛ X,
у якім паведамаяецца пра хітрасць якую выдумаў Санчо Панса, каб ачараваць сен’ёру Дульсінею, і пра іншыя падзеі, такія-ж смешныя, як і праўдзівыя

Дайшоўшы да гэтага раздзела, аўтар гэтай вялікай гісрыі хацеў-бы прайсці яе маўчаннем, баючыся, што яму не павераць, бо вар’яцтва Дон-Кіхота дасягае тут вышэйшага пункту і апошняй мяжы, якую толькі можна ўявіць сабе, і нават перавышае іх на два стрэлы з арбалета.

Калі Дон-Кіхот схаваўся ў хмызняку, ён адразу пачаў падганяць Санчо:

— Ідзі, сын мой, і не саромся, калі апынешся перад яркімі праменнямі таго сонца прыгожасці, на пошукі якога ты накіроўваешся. Шчаслівейшы ты з усіх зброеносцаў на свеце! Хавай у памяці, як яна цябе прыме, ці зменіцца ў твары, ці захвалюецца, пачуўшы маё імя. Ці не пераступіць яна з адной нагі на другую, ці падыме рукі да валасоў, каб