Старонка:Дон-Кіхот Ламанчскі (1935).pdf/256

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

дзядзьку і добра сачыць за ім, каб ён яшчэ раз не ўцёк ад іх. Потым расказаў усё, што трэба было зрабіць, каб прывезці яго дадому. Тут абедзве жанчыны зноў паднялі крык, то праклінаючы рыцарскія кнігі, то просячы неба кінуць у глыбіню бяздоння аўтароў такога вялікага мноства хлусні і недарэчнасцей. Адным словам, яны былі ўстрывожаны і напалоханы думкай, што могуць зноў астацца без свайго дзядзькі і пана, як толькі ён адчуе сябе крыху лепш. Здарылася тое, чаго яны баяліся.


КАНЕЦ ПЕРШАЙ ЧАСТКІ