Старонка:Дон-Кіхот Ламанчскі (1935).pdf/253

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

чакалі нападу, парашыўшы абараняцца, а калі будзе мажлівасць і напасці на сваіх праціўнікаў. Але лёс быў да іх больш спачувальным. Санчо нічога іншага не зрабіў, як толькі кінуўся да цела свайго пана і падняў над ім самы горкі і смешны плач, думаючы, што Дон-Кіхот памёр. Нашага папа апазнаў другі поп, быўшы ў працэсіі, і, дзякуючы гэтым абставінам, знікла небяспека бойкі абодвух атрадаў. Адзін поп паведаміў у двух словах другому, хто такі Дон-Кіхот.

Увесь натоўп падышоў паглядзець, ці забіты бедны кабальеро, ці не, і пачулі, што Санчо Панса са слязмі на вачах казаў:

— О, гонар рыцарства, ад аднаго толькі ўдару дубінкай скончыўшы славу столькі добра пражытых табою год! О, гонар роду свайго, гордасць і слава ўсёй Ламанчы і нават усяго свету, які, страціўшы цябе, перапоўніцца зладзеямі, якія не будуць баяцца быць пакаранымі за свае злачынствы! О, ты, больш шчодры, як усе каралі свету, бо ўсяго за восем месяцаў службы ты даў мне лепшы востраў, які мора апаясвае і акружае!

Пад галашэнне і плач Санчо Дон-Кіхот апамятаўся, і першыя словы, сказаныя ім, былі наступныя:

— Той, хто жыве ў разлуцы з вамі, прыемнейшая Дульсінея, перажывае большыя пакуты, як гэтыя! Памажы мне, Санчо, сябра, сесці на зачараваны воз, бо я не магу трымацца на сядле Расінантэ, таму што ўсё гэтае плячо разбіта ў мяне ўшчэнт.

— Гэта я зраблю з найвялікшай ахвотай, сен’ёр мой, — адказаў Санчо, — і вернемся ў маю вёску разам з гэтымі сен’ёрамі, жадаючымі вам дабра. Там мы абдумаем план новага выезду, які прынёс-бы нам больш гонару і карысці.

— Ты правільна разважаеш, Санчо, — адказаў Дон-Кіхот, — самае лепшае даць мінуць дрэннаму ўплыву сузор’яў, што цяпер вісіць над намі.

Канонік, поп і цырульнік сказалі, што рыцар як нельга лепш зробіць, калі выканае тое, пра што цяпер гаварыў. Ад