Старонка:Дон-Кіхот Ламанчскі (1935).pdf/212

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Маёй сен’ёры нічога гэтага не патрэбна, пан кабальеро, — сказала тады Марыторнес.

— Што-ж патрэбна вашай сен’ёры, разважлівая дуэн’я? — запытаў Дон-Кіхот.

— Толькі адну з вашых прыгожых рук, — адказала Марыторнес, — каб яна хоць гэтым заспакоіла палкае жаданне, прывёўшае яе сюды, да акна, з такой небяспекаю для яе чэсці. Калі-б бацька яе даведаўся пра гэга, ён, прынамсі, адрэзаў-бы ёй вуха.

— Няхай ён пабаіцца рабіць гэта, — адказаў Дон-Кіхот, — калі не хоча, каб з ім здарыўся пагібельны канец, калі-небудзь выпадаўшы на свеце на долю бацькі.

Марыторнес не сумнявалася, што Дон-Кіхот дасць руку, якую яна ў яго прасіла.

Яна спусцілася з гары і пабегла ў стайню, дзе ўзяла наморднік асла Санчо Панса і шпарка вярнулася на гару.

У гэты час Дон-Кіхот стаў нагамі на сядло Расінантэ, каб дастаць да акна, дзе, як ён уяўляў, знаходзіцца параненая ім у сэрца дзяўчына, і, працягваючы ёй руку, сказаў:

— Бярыце, сен’ёра, гэтую руку або, больш дакладна кажучы, гэты бізун усіх зладзеяў па свеце! Бярыце гэтую руку, кажу я, да якой не датыкалася яшчэ ніводная жаночая рука і нават рука той, што валодае маім сэрцам. Даю я вам маю руку не для таго, каб вы яе цалавалі, а каб вы паглядзелі на перапляценне яе сухажылляў, на цвёрдасць мускулаў і зразумелі-б, якая сіла павінна быць у гэтай руцэ.

— Зараз убачым гэта, — сказала Марыторнес і, зрабіўшы мёртвую пятлю на намордніку, накінула яму яе на рукі і, адышоўшы ад адтворыны, прывязала другі канец рамяня як мага мацней да засова дзвярэй.

Дон-Кіхот, адчуўшы жорсткую вяроўку вакол свае рукі, сказаў:

— Ваша міласць, вы, здаецца, хутчэй скобліце, як гладзіце маю руку. Не абыходзьцеся так дрэнна з ёй; не яна віной таго зла, якое мая воля робіць вам.

Але ўжо не было каму слухаць усе гэтыя дакоры Дон--