Старонка:Дон-Кіхот Ламанчскі (1935).pdf/202

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

гэта — французскія карсары, якія ўсё рабуюць“. Ніхто не адказаў ні слова. Але толькі мы прайшлі некалькі наперад, пакінуўшы пад ветрам сустрэты карабель, як раптам яны стрэлілі з двух гармат. Адным стрэлам зрэзала нашу мачту, якая скінулася разам з парусамі ў мора. У той-жа момант пачуўся другі стрэл, прабіўшы ў сярэдзіне нашай баркі вялікую дзірку. Убачыўшы, што мы ідзем на дно, мы пачалі гучна клікаць на помач. Адразу-ж яны прыбралі парусы і спусцілі шлюпку, у якую ўвайшло каля тузіны французаў, добра ўзброеных аркебузамі з запаленымі фітылямі. Яны пад’ехалі да нас і ўзялі нас да сябе ў лодку. Скрынку з багаццем Сараіды рэнегат кінуў у мора.

Мы пераехалі на карабель да французаў, якія, распытаўшы нас пра ўсё, што яны хацелі даведацца, дазвання абрабавалі нас. У Сараіды адабралі ўсё да засцёжак, якія ў яе былі на нагах. Некаторыя з карсараў выказалі думку, што ўсіх нас варта-б, загарнўўшы ў парус, кінуць у мора, бо яны мелі намер весці гандаль у некаторых іспанскіх гаванях, і калі-б яны прывезлі нас туды жывымі, іхні рабунак выкрыўся-б, і яны падупалі-б за яго пад кару. Але капітан абвясціў, што ён здаволіцца атрыманай ім здабычай і не хоча заходзіць ні ў які іспанскі порт, а накіруецца да Гібралтарскага праліва. Яны згадзіліся даць нам шлюпку з свайго карабля, а таксама і ўсё патрэбнае для кароткага падарожжа, якое стаяла перад намі. Гэта яны і зрабілі на наступны дзень, недалёка ад іспанскага берагу, убачыўшы які, мы зусім забыліся на ўсе нашы незадачы і пакуты, нібыта і не перажывалі іх: такое вялікае шчасце — вярнуць сабе страчаную волю.

Вызваленыя хрысціяне паехалі, кожны, куды яму здавалася лепшым.

— Мы з Сараідай павянчаліся ў адной з цэркваў, а цяпер едзем далей, маючы намер даведацца, ці жыў мой бацька і ці пашчаслівілася каму-небудзь з маіх братоў больш майго. Цярплівасць, з якой Сараіда перажывае невыгоды, якія цягне за сабой беднасць, і выказанае ёю жаданне зра-