Старонка:Дон-Кіхот Ламанчскі (1935).pdf/187

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

з якога мястэчка Андалузіі, прапаршчык крэпаснога гарнізона, добры салдат і чалавек надзвычайнага розуму, асабліва надзвычайна таленавіты ў тым, што завецца паэзіяй. Лёс прывёў яго на маю галеру, на адну лаву са мной, і зрабіў яго нявольнікам майго-ж гаспадара.

Пасля многіх жорсткіх боек, прыкладна праз год, флот турэцкі вярнуўся ў Канстантынопаль урачыстым пераможцам. Праз некалькі месяцаў памёр мой пан, Учалі, якога звычайна звалі Учалі Фартакс, што на турэцкай мове азначае „шалудзівы рэнегат“, бо сапраўды ён хварэў на паршу. У туркаў ёсць звычай даваць прозвішча па якому-небудзь асабістаму недахопу або якасці чалавека. Гэты хворы на паршу прасядзеў ля вёсел нявольнікам султана цэлых чатырнаццаць год. Калі яму было ўжо за трыццаць чатыры гады, ён зрабіўся рэнегатам па злосці на аднаго турка, даўшага яму аплявуху ў той час, як ён працаваў вёсламі; каб мець мажлівасць адпомсціць яму, ён адмовіўся ад сваёй веры. Але харобрасць яго была такой вялікай, што ён, не скарыстоўваючы подлыя сродкі, дзякуючы якім звычайна ўзвышаюцца любімцы султана, зрабіўся алжырскім каралём і потым галоўнакамандуючым флотам. Пасля яго смерці нявольнікаў размеркавалі, як ён азначыў у сваім запавеце.

Я дастаўся аднаму венецыянскаму рэнегату, які быў узяты ў палом Учалі, будучы юнгай на караблі, і Учалі так палюбіў яго, што ён у яго быў адным з самых любімых хлапчукоў, але потым ён зрабіўся адным з найбольш жорсткіх рэнегатаў, якіх калі-небудзь бачылі. Яго звалі Асан-Ага; ён вельмі разбагацеў і дасягнуў сана алжырскага караля. З ім паехаў і я з Канстантынопаля ў Алжыр, адчуваючы некаторае здавальненне пры думцы, што я бліжэй да Іспаніі, бо мне хацелася паглядзець, ці не будзе мне больш спрыяць шчасце ў Алжыры, як у Канстантынопалі, дзе я на тысячы ладоў рабіў спробы ўцячы, але ўсё няўдала. У Алжыры я спадзяваўся знайсці другія сродкі дасягнуць таго, чаго я так моцна хацеў, бо мяне ніколі не пакідала надзея здабыць сабе волю. Я праводзіў час, знаходзячыся ў астрозе, або