Старонка:Дон-Кіхот Ламанчскі (1935).pdf/186

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ехаў у Мілан, дзе назапасіўся зброяй і ваеннай вопраткай. Да мяне дайшлі весткі, што славуты герцаг Альба накіроўваецца ва Фларэнцыю. Тады я паступіў да яго на службу, удзельнічаў у дадзеных ім бойках і дасягнуў чына прапаршчыка пад камандай аднаго славутага капітана.

Праз некаторы час я прыняў удзел у вялікай вайне з туркамі. У мяне была надзея і нават амаль поўная ўпэўненасць, што пры першым-жа выпадку я буду вылучаны ў капітаны. Мне давялося ўдзельнічаць у апошніх бойках, будучы пяхотным капітанам, а дасягнуў я пачэснага гэтага чына хутчэй дзякуючы шчасліваму лёсу, чым у выніку маіх заслуг. І ў той дзень, калі пагарда і ганарлівасць атаманаў была зломлена, сярод столькіх шчасліўцаў, якія знаходзіліся там, адзін я быў няшчасным, бо я ўбачыў сябе ў тую ноч, надышоўшую за такім слаўным днём, з кайданамі на руках і нагах.

Здарылася гэта наступным чынам: калі алжырскі кароль, адважны і шчаслівы карсар, напаў на галоўную мальтыйскую галеру і перамог яе, так што ў жывых там асталіся толькі тры рыцары, і тыя цяжка параненыя, на помач ёй паспяшыла галоўная галера нашага флота, на якой знаходзіўся і я са сваім атрадам. Я ўскочыў на непрыяцельскую галеру, якая, вырваўшыся ад нашай, узяўшай яе на абардаж, перашкодзіла маім салдатам кінуцца за мной. Я апынуўся адзін сярод ворагаў, справіцца з якімі я не мог з той прычыны, што іх было вельмі многа. Нарэшце яны перамаглі мяне, усяго пакрытага ранамі. Камандзіру ўдалося ўцячы з усёй сваёй эскадрай, я-ж астаўся палонным у яго ўладзе, адзін у палоне сярод столькіх вольных, бо ў той дзень пятнаццаць тысяч хрысціянскіх нявольнікаў, быўшых грабцамі ў турэцкім флоце, атрымалі жаданую волю. Мяне павезлі ў Канстантынопаль, дзе султан Селім прызначыў майго пана марскім галоўнакамандуючым. У наступным годзе я ўдзельнічаў пры Наварыне і быў на галоўнай турэцкай галеры. У ліку хрысціян, узятых у палон у форце, быў таксама і нехта па імені Педро дэ-Агіляр, родам не ведаю